У Валожынскім раёне грузавік сутыкнуўся з фурай

22 мая 2019

Аварыя здарылася на 57-м кіламетры трасы Мінск - Гродна. Вядома, што машыны рухаліся ў спадарожным напрамку. Каб  дэблакіраваць вадзіцеля “газелі”, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Мужчыну выратавалі і перадалі брыгадзе медыкаў. Пацярпелы  шпіталізаваны  ў раённую бальніцу. Вадзіцель  цягача  не пацярпеў.