У Валожыне ноччу гарэла кватэра па вуліцы Партызанскай

20 января 2020
У Валожыне, на шчасце, з агню пацярпелых удалося выратаваць. Ноччу адкрытым полымем гарэла кватэра па вуліцы Партызанскай. Гаспадара ратавальнікі аператыўна вынеслі на свежае паветра і даставілі ў бальніцу. Эвакуіравалі і суседзей - трох жанчын і мужчыну. Ім медыцынская дапамога не спатрэбілася. Неасцярожнае курэнне магло стаць прычынай пажару.