У Валожыне гарэў склад ільнокамбіната

26 января 2015

Падпал - адна з версій пажару ў Валожыне. Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні. Загарэўся адзін са складоў Валожынскага ільнокамбіната. Больш за 1000 тон ільнотрасты было знішчана. На месца неадкладна прыбылі супрацоўнікі МНС, Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Падчас першапачатковых разбораў з'явіўся і першы падазроны ва ўчыненні падпалу. Гэта 20-гадовы мясцовы жыхар. Паводле слоў праваахоўнікаў, затрыманы сваю віну прызнаў.

Паводле папярэдніх падлікаў, у выніку пажару прадпрыемству была нанесена сур'ёзная шкода. Гэта больш як тры мільярды рублёў.