У Ваўкавыскім раёне знойдзены боепрыпасы часоў вайны

3 октября 2019

Сярод знаходак ручныя гранаты, пяхотныя і мінамётныя міны, артылерыйскія снарады рознага калібру і ўзрывальнікі. Як пракаментавалі ў МУС, боепрыпасы выявілі падчас спецыяльнай аперацыі па пошуку небяспечных прадметаў  часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вядома, што на тэрыторыі рэгіёна вяліся актыўныя баявыя дзеянні, таму яму надаецца асаблівая ўвага. Сапёрна-піратэхнічная група вывезла арсенал на палігон і знішчыла. Таксама ў МУС адзначылі, што ў Ваўкавыскім раёне сёлета праваахоўнікамі знойдзена і знішчана каля 150 мін і снарадаў часоў вайны.