У Віцебскай вобласці знойдзена цела зніклага дзіцяці

27 Мая 2019

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС па рэгіёне, сёння раніцай у міліцыю аб знікненні свайго двухгадовага сына паведаміла жыхарка Лепеля. Яна апісала прыметы мужчыны, з якім нібыта бачылі хлопчыка. Але падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянерам стала зразумела, што жанчына спрабуе накіраваць праваахоўнікаў па лжывым следзе: запісы з вулічных камер паказвалі на тое, што маці выходзіла з дома без сына. Пазней праваахоўнікі знайшлі дзіця мёртвым у гаспадарчай пабудове. Прычыну смерці зараз высвятляюць эксперты.