По факту ДТП возбуждено уголовное дело. Следователи ищут очевидцев трагедии

25 сентября 2016

У Віцебскім раёне высвятляюць акалічнасці смяротнай аварыі. ДТЗ на трасе М8 забрала жыцці чатырох чалавек, у тым ліку дзіцяці. Сутыкненне двух мікрааўтобусаў адбылося напярэдадні каля 19:00. Устаноўлена, што "фальксваген" з беларускімі нумарамі не ўступіў "мерседесу" з Малдовы, які рухаўся па галоўнай дарозе. У кожнай з машын знаходзіліся па чатыры чалавекі. У выніку сутыкнення на месцы загінула 50-гадовая жанчына - пасажыр "мэрседеса". Яна расіянка. А таксама двухгадовы хлопчык - жыхар Віцебска, які знаходзіўся ў аўтамабілі "фальксваген". Ужо ў бальніцы ад атрыманых траўм памёрлі і бацькі малога. Яго 10-гадовы брат шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Следчыя шукаюць відавочцаў трагедыі.