У Віцебскім раёне працягваюцца аднаўленчыя працы на месцы аварыі грузавога цягніка

25 июля 2019

У Віцебскім раёне супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі іншых ведамстваў працягваюць аднаўленчыя працы на месцы аварыі грузавога цягніка.

На дадзены момант паднятыя 4 цыстэрны. Працягваецца дапампоўка прапану з пашкоджанай у спецыялізаваную ёмістасць. Нагадаем, здарэнне адбылося напярэдадні паблізу ад вёскі Замасточча. З рэек сышлі пятнаццаць цыстэрн. Што стала прычынай аварыі, спецыялістам яшчэ трэба будзе высветліць. На месцы працуюць следчыя. 

На месцы здарэння працуюць больш як 200 спецыялістаў. Задзейнічана парадку пяцідзесяці адзінак спецтэхнікі. У тым ліку і тры аварыйна-аднаўленчыя цягнікі. Пакуль рух цягнікоў арганізаваны ў аб'езд праз Смаленск.