У Віцебскім абласным судзе абвясцілі прысуд "тэрор-машыне"

3 марта 2017

Гэта мянушка 20-гадовага жыхара Віцебска. Станіслаў Ганчароў прызнаны вінаватым у злосным хуліганстве і распальванні расавай варожасці. Ён атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з Ганчаровым на лаўцы падсудных апынуліся сем змоўшчыкаў. Маладыя людзі здзекаваліся з падлеткаў, прымушалі выкрыкваць нацысцкія лозунгі і дэманстраваць фашысцкія прывітанні. Усё, што адбываецца, запісвалі на відэа. Яшчэ адзін факт з біяграфіі Ганчарова: з 2014 па 2016 гады ён прымаў удзел у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе батальёна "Азоў". Падсудным таксама абавязвалася распаўсюджванне парнаграфіі, рабаванне, уцягванне падлеткаў ва ўчыненне злачынства. Змоўшчыкі Ганчарова прыгавораны да пакаранняў - ад трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай - да шасці гадоў узмоцненага рэжыму.

Судовы працэс быў закрытым і доўжыўся амаль тры месяцы. Журналістаў пусцілі толькі на абвяшчэнне прысуду. Пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса і пакаранняў заняў больш за паўгадзіны. Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10-ці дзён.