У Віцебску затрыманы лжэмінёр-рэцыдывіст

5 апреля 2019
На яго рахунку - неаднаразовыя лжывыя паведамленні аб небяспецы і званкі ў МНС аб выдуманых пажарах. Гэтыя жарты могуць каштаваць яму 7 гадоў пазбаўлення волі. Як вядома, сваю ўвагу  гэты раз ён накіраваў на прадуктовы магазін на Маскоўскім праспекце. Паведамленне, што ў будынку можа знаходзіцца выбухная прылада, на лінію 102 прыйшло напярэдадні каля 5 гадзін вечара. На месца выехала група размініравання, ратавальнікі і медыкі. З магазіна эвакуіравалі наведвальнікаў і персанал. Гандлёвы аб'ект і тэрыторыю вакол ачапілі, аднак ніякіх выбухных прылад выяўлена не было, і ўжо праз 40 хвілін магазін аднавіў сваю працу. А праз некаторы час быў затрыманы і лжэмінёр. Яго псіхічнае здароўе будуць правяраць эксперты.

Нагадаем, загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы цягне крымінальную адказнасць, якая наступае з 14 гадоў. Максімальнае пакаранне - да 7 гадоў пазбаўлення волі. Прадугледжана кампенсацыя ўсіх выдаткаў, якія панеслі экстранныя службы.