9 з паловай гадоў пазбаўлення волі: сёння вынесены прыгавор 35-гадовай жыхарцы Віцебска: яна спрабавала атруціць мужа і завалодаць яго трохпакаёвай кватэрай. Клафелін у перавышанай дазіроўцы зламысніца падсыпала мужу ў спіртное, калі яны разам адзначалі яго вызваленне з выпраўленчай установы. Да жыцця ахвяру вярнула брыгада хуткай дапамогі, а зламысніцу прама падчас застолля затрымала міліцыя. Праваахоўнікам аб атручанні паведаміла сяброўка абвінавачанай. Суд прызнаў віцяблянку вінаватай у замаху на забойства з карыслівай зацікаўленасці і пазапраўных набыцці, захоўванні і перавозцы псіхатропных рэчываў.
Дарэчы, праз некалькі дзён пасля замаху на сваё жыццё, мужчына выкраў мабільны тэлефон, за што атрымаў ужо 14-ую судзімасць і зараз адбывае пакаранне ў калоніі.













