У Віцебску ў светлавую апору ўрэзаўся тралейбус

14 ноября 2018

Вадзіцель не ўлічыў умовы надвор’я. Увесь дзень у абласным цэнтры ідзе мокры снег, на дарогах галалёдзіца. У выніку аварыі пацярпела 67-гадовая жанчына-пасажыр, з рознымі траўмамі яе даставілі ў бальніцу. Усяго ў салоне знаходзіліся 5 пасажыраў. Яны не пацярпелі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.