У Віцебску ўстанаўліваюць акалічнасці буйнога ДТЗ

31 января 2017

На скрыжаванні ў цэнтры горада "мерседэс" пасля сутыкнення з "вольва" збіў чатырох пешаходаў, якія чакалі зялёнага сігналу святлафора. Пасля наезду на людзей мікрааўтобус урэзаўся ў прыпаркаваны на стаянцы аўтамабіль "джылі".

Дзякуючы падушкам бяспекі, вадзіцелі не пацярпелі. Чатыры пешаходы, гэта трое жанчын і мужчына, у гарадской бальніцы хуткай меддапамогі. Згодна са словамі медыкаў, зараз іх жыццю нічога не пагражае.

На гэты момант спецыялісты прадаўжаюць працу са сведкамі і відавочцамі ДТЗ, а таксама вывучаюць запісы з камер відэаназірання.