У Віцебску падлетак учыніў страляніну з пнеўматычнай зброі

9 октября 2017

У Віцебску 15-гадовы падлетак учыніў страляніну з пнеўматычнай зброі і ў якасці мішэняў выбраў школьнікаў - яны хаваліся ад дажджу пад брылём у двары. У міліцыю звярнуўся бацька пацярпелага 12-гадовага хлопчыка: прабіўшы куртку, куля патрапіла ў руку. Вядома, што непаўналетні страляў з акна шматпавярхоўкі. Крымінальная справа заведзена паводле артыкула "Асабліва злоснае хуліганства".

Дзмітрый Пруднікаў, старшы ўчастковы інспектар ІСН Першамайскага РАУС г. Віцебска: "Папярэдне тлумачыць, што гэтае злачынства ён учыніў зыходзячы з таго, што яму перашкаджалі адпачываць. Падлетак зрабіў два стрэлы: адзін па датычнай, другі патрапіў у плячо, - тым самым прычыніўшы целавыя пашкоджанні".

Святлана Сахарава, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Віцебскай вобласці: "Зараз непаўналетні падлетак затрыманы. Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу для вызначэння ступені цяжару целавых пашкоджанняў, прычыненых дванаццацігадоваму пацярпеламу. Акрамя таго прызначаная судова-балістычная экспертыза".

Зброя належыла бацьку старшакласніка і адкрыта захоўвалася ў кватэры. Праваахоўнікі канфіскавалі пнеўматычную вінтоўку, пнеўматычны пісталет, тры скрынкі з кулямі і аптычны прыцэл.