У Вілейскім раёне самаробны трактар сутыкнуўся з фурай

17 апреля 2019

Напярэдадні вечарам 34-гадовы мясцовы жыхар на трактары выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў лабавое сутыкненне з цягачом. Вінаваты ў аварыі працуе зваршчыкам і не мае пасведчання вадзіцеля. З пераломамі ён шпіталізаваны.

Трактар  не быў абсталяваны светлавымі прыборамі.