У Вілейскім раёне мікрааўтобус занесла ў кювет

2 ноября 2016

Сярод зімы сёння апынулася і Мінская вобласць. У самы першы дзень цыклону моцныя атмасферныя франты з Прыбалтыкі прынеслі ападкі, шквалісты вецер і галалёдныя з’явы. Снегаўборачная тэхніка і камунальныя службы працуюць з самай раніцы. У Нацыянальным аэрапорце затрымлівалася прыбыццё чатырох рэйсаў.

Снег стаў нечаканасцю і для многіх вадзіцеляў. У Вілейскім раёне мікрааўтобус занесла ў кювет. Каб дастаць чатырох пасажыраў, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель выбраў няправільны хуткасны рэжым і на заснежанай дарозе страціў кантроль над машынай, хаця мужчына і паспеў падрыхтаваць транспартны сродак да зімы.