Ва Украіне разбіўся аўтобус з беларусамі. 6 пацярпелых

4 октября 2018

Аварыя адбылася раніцай у Нікалаеўскай вобласці. На трасе сутыкнуліся мікрааўтобус і грузавы кран. 6 нашых грамадзян пацярпелі. Адзін чалавек у цяжкім стане. Лёс яшчэ аднаго пасажыра мікрааўтобуса невядомы, верагодна ён з'ехаў з месца ДТЗ. Вадзіцель грузавога крана не пацярпеў. Міністр аховы здароўя Беларусі трымае на асабістым кантролі сітуацыю з нашымі грамадзянамі, пацярпелымі ў ДТЗ. Зараз з імі працуюць украінскія медыкі. Дарэчы, гэта ўжо не першае буйное ДТЗ з беларусамі ў Нікалаеўскай вобласці за апошні час. У ліпені маршрутка ўрэзалася ў грузавік. 5 чалавек тады загінулі.