У забойстве маладой маці Таццяны Курсевіч сёння пастаўлена кропка

11 января 2018

Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор Яўгену Раздуеву. 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму за злачынства, учыненае з асаблівай жорсткасцю. Следства па справе доўжылася больш чым год, падчас працэсу абвінавачаны заявіў, што на яго аказваўся псіхалагічны націск. Праверка высветліла, што паказанні падсуднага непраўдзівыя. Нагадаем, забойства адбылося ў лістападзе 2016 года, цела Таццяны Курсевіч знайшлі ў адной з гаспадарчых пабудоў у Вілейскім раёне.