У Турцыі пацярпеў беларускі дыпламат

25 Ліпеня 2019

Саветнік пасольства нашай краіны пры вяртанні дахаты з працы атрымаў агнястрэльнае раненне. У цяжкім стане ён знаходзіцца ў бальніцы Анкары, паведаміў начальнік упраўлення  інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі  Анатоль Глаз. Пры гэтым дзіця, якое было  з дыпламатам, не пацярпела.

Васіп Шахін, губернатар правінцыі Анкара: "Нашы праваахоўнікі расследуюць усе аспекты здарэння. Паводле  папярэдніх звестак, справа не мае палітычнай падаплёкі - сусед дыпламата пачаў страляць падчас слоўнага канфлікту на бытавой глебе. Расследаванне працягваецца пад кантролем пракуратуры".

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на газету "Хюрыет", пасля нападу злачынец пакончыў з сабою.


Папулярныя

Рэкамендуемыя