У цэнтры Мінска з-за разрыву трубаправода адключана гарачая вада

6 февраля 2018

У гэтыя хвіліны ў цэнтры Мінска з-за разрыву трубаправода адключана гарачая вада, не паступае ў кватэры і цяпло. На месцы здарэння працуюць чатыры аварыйныя брыгады. У зону адключэння трапілі вуліцы ў раёне Чыгуначнага вакзала - Бабруйская, Ульянаўская, Кірава, Ленінградская і Свярдлова. Для высвятлення прычын здарэння на месцы праводзяць дыягностыку ўсіх сістэм.

Спецыялісты абяцаюць аператыўна ліквідаваць разрыў і аднавіць падачу цяпла да апоўначы.