У Талачыне сустрэча сяброў павярнулася смяротным пажарам

11 марта 2017

Трагічна скончылася пятніца адразу для траіх чалавек у Талачыне. Тут у прыватным доме адбыўся пажар.

Да прыбыцця ратавальнікаў дом ужо гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцці часткова абрынуліся. Падчас ліквідацыі ўзгарання ў жыллі былі знойдзеныя целы трох людзей - дзвюх жанчын і аднаго мужчыны. Паводле інфармацыі МНС, напярэдадні здарэння загінуўшыя гасцявалі ў мясцовага жыхара. Гаспадар дома выбраўся самастойна і не пацярпеў. Акалічнасці гібелі людзей высвятляюць эксперты.

Яшчэ адно смяротнае ўзгаранне адбылося ў Пухавіцкім раёне. Адзін чалавек загінуў, двое выратаваныя і дзевяць эвакуіраваныя.