У Свіслацкім раёне аўтацягнік МАN урэзаўся ў аўтобус – 4 чалавекі пацярпелі

14 мая 2020
Аварыя ў Свіслацкім раёне, аўтацягнік МАN урэзаўся ў аўтобус, які рухаўся па маршруце "Корнадзь-Гродна", чатыры чалавекі ў бальніцы. Яшчэ аднаго пацярпелага агледзелі медыкі і адпусцілі дахаты. Прама зараз следчыя працуюць на месцы ДТЗ. Паводле паведамлення СК, ДТЗ адбылося каля 6 гадзін у пасёлку Парозава. Усе акалічнасці высвятляюцца, акрамя таго шэраг экспертыз дапамогуць зразумець, чаму вадзіцель грузавой машыны здзейсніў небяспечны манеўр, выехаўшы з другараднай дарогі на скрыжаванне.