У Светлагорскім раёне перавярнулася маршрутка

30 января 2020
Снег, які выпаў за апошнія суткі, стаў прычынай некалькіх ДТЗ. У Светлагорскім раёне побач з мемарыяльным комплексам "Баграціён" перавярнулася маршрутнае таксі. Мікрааўтобус рухаўся ў бок пасёлка Парычы і апынуўся ў кювеце. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі чатыры чалавекі. З іх двое дзяцей.