Пачаўся разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай

12 февраля 2019

Сёння ў судзе пачаўся разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара "Тут Бай Медыя" Марыны Золатавай. Артыкул - "Бяздзейнасць службовай асобы". Нагадаем, летась спецыялісты МУС знайшлі шматлікія факты неправамернага доступу да камп'ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца Беларускае тэлеграфнае агенцтва, з боку выдавецкага дома "Беларуская навука", БелаПАН і Tut.by. З часам крымінальнае праследаванне ўсіх фігурантаў, за выключэннем рэдактара аддзела "Тут Бай Медыя", было спынена. Яны пагасілі ўрон і заплацілі штраф. Што да Золатавай, яна неаднаразова звярталася з хадайніцтвам аб спыненні ў дачыненні да яе крымінальнага праследавання, прызнаючы тым самым, што бяздзейнічала і не спыніла ўчыненне злачынства з боку сваіх падначаленых. 

Следства ўгледжвала ў яе паводзінах процідзеянне расследаванню справы, не было шчырага раскаяння ва ўчыненым. Золатава толькі турбавалася за сваю далейшую кар'еру і пакаранне.