У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаецца слуханне па выпадку ў навагоднюю ноч

27 июля 2017

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачнецца слуханне па выпадку ў навагоднюю ноч. Нагадаем, раніцай 1 студзеня на шумных суседзяў выклікалі міліцыю. Дзверы адчыніў нецвярозы мужчына, які, паводле версіі следства, нанёс серыю ўдараў супрацоўніку правапарадку ў грудзі і галаву. Таксама паведамляецца, што хуліган паспрабаваў завалодаць зброяй. У выніку ў пад'ездзе прагучалі стрэлы: адзін папераджальны і два ў бок мужчыны. І сяржант міліцыі, і дэбашыр былі шпіталяваныя. Па факце нападу на міліцыянера следства прад'явіла мінчаніну абвінавачанне паводле артыкула "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў".