У судзе Маскоўскага раёна Мінска ідуць слуханні па справе былога кіраўніка Палаца спорту

18 февраля 2019

Яго абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах - хабары, махлярства, перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Нагадаем, экс-дырэктара затрымалі супрацоўнікі КДБ у лютым 2018 у яго кабінеце пры атрыманні хабару ў 2 тысячы рублёў. Паводле звестак СК, за 6 гадоў мужчына атрымаў амаль 80 тысяч рублёў у якасці ўзнагароды. Устаноўлена 170 эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці.