На лаве падсудных - 16 чалавек, 5 з іх - пад хатнім арыштам, астатнія - пад вартай. У пачатку слухання адвакаты падалі хадайніцтва аб змене меры спынення, пракуроры выказаліся супраць. На гэты момант справа аб хабарах у "Каменным Логу" разглядаецца ў чатырох мінскіх судах. Абвінавачанымі праходзяць каля 50 ашмянскіх мытнікаў - як вынікае з матэрыялаў справы, праз пункт пропуску без выплаты неабходных плацяжоў было прапушчана больш як тры тысячы вялікагрузаў. Памеры хабараў, якія бралі зламыснікі, вагаліся ад 110 да 750 долараў ЗША.
У судзе Мінскай вобласці прадаўжаецца слуханне па справе былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні
5 декабря 2016













