У судзе Барысава разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да прапаршчыка з Печаў

13 марта 2018

Атрыманне хабараў і перавышэнне службовых паўнамоцтваў. У судзе Барысава разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да прапаршчыка 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра. Гэта сёння расказаў пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрухін.

Следства выкрыла больш за 30 фактаў перавышэння службовых паўнамоцтваў, а менавіта ў прымяненні насілля да салдатаў тэрміновай службы. Былі і выпадкі атрымання прапаршчыкам хабараў ад падначаленых.

Таксама ў абласной пракуратуры пракаменціравалі здарэнне ў шахце “Беларуськалія”. Папярэдне, перад абвальваннем пароды там было перавышэнне газу метану каля 6-7 % замест 1 %. Крымінальную справу вядзе Следчы камітэт.