У страшным ДТЗ сёння ўначы на трасе Масква - Мінск загінулі пяцёра беларусаў

7 сентября 2017

Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у страшным ДТЗ сёння ўначы на трасе Масква - Мінск загінулі пяцёра беларусаў. На 182-м кіламетры ў Гагарынскім раёне Смаленскай вобласці сутыкнуліся грузавік "Ман" і пасажырскі мікрааўтобус. У трох чалавек выяўлены траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе яны шпіталяваныя. Зараз высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.