У сталіцы затрымалі жанчыну-таксіста

3 ноября 2014

Пасля адпачынку ў начным клубе хлопец з дзяўчынай злавілі машыну, каб даехаць дадому. Цана 200000 рублёў маладых людзей задаволіла. Аднак, прыехаўшы на месца, жанчына-вадзiцель запатрабавала з пасажыраў суму ў два разы большую. Такое патрабаванне абурыла юнака, і даплачваць ён адмовіўся. Але вадзіцель саступаць таксама не хацела. Жанчына разгарнула машыну і паехала назад у сталіцу. Дарогай пасажыр разбіў у машыне шкло. А вадзiцель, у сваю чаргу, патэлефанавала свайму сябру, якога папрасіла дапамагчы выбіць грошы з даўжнікоў. На сустрэчы сябар вадзіцеля пачаў біць хлопца.

Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска:

Знясілеўшы ад збіванняў і хвалюючыся за жыццё сваёй сяброўкі, малады чалавек прапанаваў пакрыць грошы за пабітае шкло - 500 долараў. Вярнуўшыся, яны зайшлі ў кватэру, прыцягнулі ўвагу бацькоў. На гукі спрэчкі выйшаў бацька маладога чалавека і папрасіў агледзець машыну. Калі ўсе выйшлі ў двор, малады чалавек паспеў выклікаць машыну.

Зараз дзеянням жанчыны і яе прыяцеля даецца прававая ацэнка. У дачыненні да мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа за злоснае хуліганства. Злачынец знаходзіцца пад вартай.