У сталіцы высвятляюцца прычыны сур'ёзнай аварыі на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча

16 июня 2017

Напярэдадні вечарам сутыкнуліся дзве машыны. У адной ехалі двое мужчын, у другой - сям'я з 7-месячнай дзяўчынкай. Дзіця знаходзілася ў спецыяльным крэсле, а ў машынах спрацавалі падушкі бяспекі.

Паводле папярэдняй версіі, адна з машын праехала на чырвонае святло.