У сталіцы высвятляюцца прычыны аварыі ля Нацыянальнай бібліятэкі

15 января 2018

У сталіцы дарожная міліцыя высвятляе прычыны аварыі ля Нацыянальнай бібліятэкі. Там сёння апоўдні сутыкнуліся турыстычны аўтобус і «пежо». Вадзіцель і пасажыр легкавушкі шпіталізаваныя. Па турыстаў, якія накіроўваліся ў аэрапорт, прыслалі іншы транспарт. Па папярэдніх звестках, аўтамабіль «пежо» спыніўся ў правай паласе з-за тэхнічнай паломкі.