У сталіцы высвятляюць прычыны сур'ёзнай аварыі каля станцыі метро "Кунцаўшчына"

20 марта 2019

На скрыжаванні Ляшчынскага і Прытыцкага сутыкнуліся тры аўтамабілі.

Як відаць на відэакадрах відавочцаў, "фальксваген", рухаючыся па Ляшчынскага, падчас павароту налева з другой паласы, парушыў правілы і не прапусціў БМВ. Ад удару "пола" развярнула і адкінула на таксі, якое таксама збіралася паварочваць на Прытыцкага. У выніку вадзіцель таксі і пасажыр атрымалі траўмы.