У сталіцы высвятляюць прычыны начной аварыі

4 ноября 2016

На перасячэнні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай сутыкнуліся Toyota і Lexus. Тры пешаходы траўміраваныя. Здарэнне зафіксавалі відавочцы на мабільныя тэлефоны і аўтарэгістратары.

Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель Toyota хацеў праскочыць перад сустрэчным патокам, але не паспеў. Ад ўдару Lexus вылецеў на тратуар, а аўтамабіль Toyota збіў людзей на пераходзе. Паводле апошняй інфармацыі, малады чалавек і дзяўчына ад шпіталізацыі адмовіліся - у іх пашкоджанні нязначныя. Пацярпелая жанчына з рознымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.