У сталіцы ў час пік сутыкнуліся дзве легкавушкі

24 октября 2019
Сёння раніцай рух на скрыжаванні  праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча быў  ускладнены. У час  пік сутыкнуліся   дзве легкавушкі.

Вадзіцель   “нісана” праязджаў скрыжаванне з   боку вуліцы Куйбышава на зялёны сігнал   святлафора, а насупраць   “сітраен”   паварочваў налева   на  вуліцу Багдановіча і не саступіў дарогу. У выніку сутыкнення   69-гадовая пасажырка “нісана” шпіталізавана.