Толькі за апошні тыдзень дзяржаўтаінспектары Маскоўскага раёна сталіцы зафіксавалі тры здарэнні. Нярэдка ДТЗ з удзелам самых маленькіх адбываюцца ў дварах, а таксама паблізу школ, дзіцячых садкоў і цэнтраў пазашкольнай дзейнасці. Дарэчы, пачатак вясны лічыцца адным з самых небяспечных перыядаў для дзіцячага траўматызму на дарозе.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ звернуць і на перавозку дзяцей у аўто. Нагадаем, штраф за адсутнасць спецыяльнага аўтакрэсла на першы раз - 120 рублёў.













