У сталіцы сутыкнуліся два аўтобусы і дзве легкавушкі

13 февраля 2020
Павярнуў загадзя і справакаваў аварыю. У Мінску аўтамабіль "фальксваген", які рухаўся па вуліцы Сямашкі з боку Каралінскай, сутыкнуўся з "опелем", які паварочваў налева з сустрэчнага кірунку. У выніку здарэння машыну "фальксваген" адкінула на асвятляльную мачту. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. А Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры павароце налева ці развароце на зялёны сігнал святлафора вадзіцель абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа.

А на праспекце Машэрава не размінуліся два аўтобусы. Вадзіцель пяцьдзясят дзявятага падчас развароту не ўлічыў габарыты аўтобуса і сутыкнуўся з другім, які рухаўся ў спадарожным напрамку. У аварыі таксама пацярпелых няма.