У сталіцы выкрылі злачынную групоўку, якая вырошчвала і прадавала марыхуану

30 сентября 2015

Сталічныя байцы наркакантролю выкрылі злачынную групоўку, якая вырошчвала і прадавала марыхуану. Затрыманы распаўсюджвальнік. Падчас вобыску ў 30-гадовага мінчаніна было выяўлена больш як 20 грамаў наркотыку. Да таго ж у кватэры затрыманага аператыўнікі знайшлі лабараторыю па вырошчванні канопляў. Памяшканне было абсталявана ўсім неабходным: вентылятары, лямпы і ёмістасці з раслінамі.

Праваахоўнікам атрымалася высветліць, што насенне гандляр купляў у свайго калегі са Слуцка. Пасля і гэты чалавек быў затрыманы. Падчас вобыску ў 45-гадовага жыхара Слуцка было ліквідавана 170 грамаў марыхуаны.