У сталіцы п'яны вадзіцель на аўтамабілі "Форд" збіў жанчыну. ДТЗ здарылася на вуліцы Кунцаўшчына. У момант наезду пацярпелая знаходзілася на астраўку бяспекі. Жанчына атрымала траўмы галавы і пералом нагі. Зараз яна ў бальніцы. У крыві вадзіцеля выяўлена паўтара праміле алкаголю. Акалічнасці аварыі высвятляюць спецыялісты.
У сталіцы п'яны вадзіцель збіў жанчыну
24 февраля 2017













