У сталіцы пад машыну трапіла 8-гадовая дзяўчынка

24 апреля 2019

Аварыя здарылася каля 51-й школы ў мікрараёне Лошыца. Дзяўчынка раптоўна выбегла на дарогу, гэта зафікасавана на відэа відавочцы. Вадзіцель легкавога аўто не паспеў зрэагаваць. У выніку здарэння  школьніцу даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, у сталіцы працягваецца прафілактычная акцыя "Пешаход", якая накіравана на зніжэнне колькасці аварый з удзелам пешаходаў.