У сталіцы перакулілася маршрутка з пасажырамі

13 февраля 2017

Мікрааўтобус рухаўся па Несцерава, з сумежнай дарогі на праезную частку выехала Toyota. Вадзіцель маршрутнага таксі зрэагаваў, але ўсё ж закрануў легкавую і страціў кіраванне. Пакінуць перакуленую маршрутку пасажырам дапамаглі ратавальнікі. Значных траўм няма, але двум пацярпелым спатрэбілася меддапамога. На скрыжаванні ўсталяваны святлафор, ДАІ высвятляе, ці працаваў ён падчас аварыі.