У сталіцы перакулілася машына з двума дзецьмі ў салоне

24 марта 2020
Такія наступствы сур'ёзнай аварыі ў мікрараёне Каменная Горка. Аўтамабіль LADA, у якім знаходзіліся маленькія пасажыры, не ўступіў дарогу  Toyota падчас левага павароту. Ніхто не пацярпеў, дзеці знаходзіліся ў крэслах. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Яшчэ адзін дарожны інцыдэнт у мікрараёне Серабранка. Там легкавы аўтамабіль не прапусціў трамвай. У выніку ДТЗ вадзіцель Nissan з траўмамі шпіталізаваны. Акалічнасці аварыі высвятляюцца.