У сталіцы ліквідаваны наркапрытон

24 февраля 2015

У сталіцы аператыўнікі Заводскага РАУС разам з байцамі АМАН ліквідавалі наркапрытон. Насенне маку, прыстасаванні для вырабу опіуму і выкарыстаныя шпрыцы былі канфіскаваны супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі. Стала вядома, што ўтрымліваў прытон раней судзімы 30-гадовы гаспадар кватэры па вуліцы Несцерава. Разам з ім аператыўнікі затрымалі і пяць яго гасцей. У Заводскім РУУС пасля завяршэння праверкі будзе дадзена прававая ацэнка.