У сталіцы аўто не размінулася з падземным пераходам

15 ноября 2017

21-гадовы вадзіцель вырашыў абагнаць іншыя машыны па выдзеленай кішэні прыпынку грамадскага транспарту. Не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у падземны пераход.

Частка гранітнай пліты адляцела на дарогу і пашкодзіла легкавушку, якая рухалася у спадарожным кірунку. У выніку ніхто не пацярпеў. А вось аўто парушальніка сур'ёзна пашкоджана.

І сёння днём пад Мінскам вадзіцель фуры праігнараваў перашкоду на дарозе і машына апынулася ў кювеце. Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавік па Маладзечанскай трасе накіроўваўся ў сталіцу. У нейкі момант не заўважыў бар'ер у паласе руху і не знізіў хуткасць. У выніку дапусціў занос. Вялікагруз знёс адбойнік. Вадзіцель з рознымі траўмамі шпіталізаваны.