У Столінскім раёне агнём ахоплена 200 гектараў, гарыць лес і трава

24 апреля 2019

У Столінскім раёне гарыць лес і сухая трава. Агнём ахоплена 200 гектараў. Паведамленне аб тым, што ля вёскі Альманы пачаўся пажар прыроднага характару, паступіла ў МНС напярэдадні. Для ліквідацыі ўзгарання задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна. На месцы працуюць два Мі-8 авіяцыі МНС. Верталёты ўжо зрабілі 42 скідванні вады. Таксама на месцы працуюць больш чым 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі ўсюдыходаў, аўтаразлівачных станцый і ранцавых вогнетушыцеляў. Сёння раніцай  прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім выканкаме. Вядзецца авіяцыйны маніторынг сітуацыі. Тушэнне пажару працягваецца. Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае не спальваць сухую расліннасць і смецце, бо гэта з'яўляецца адной з асноўных прычын лясных пажараў.