У сталічным парку Горкага невядомыя пашкодзілі карцінную экспазіцыю

3 февраля 2015

Мастацкі праект пад адкрытым небам заметна парадзеў – амаль на чвэрць. Работы, на якіх вядомыя беларусы пераўвасабляюцца ў герояў з палотнаў знакамітых мастакоў, парэзаныя так, што некаторыя прыйшлося ўвогуле зняць.

Больш падрабязна - Антаніна Станкевіч.

З раніцы на месцы здарэння працуюць міліцыянеры і супрацоўнікі Следчага камітэта. Такі прыклад вандалізму ўпэўнена цягне нават не на адміністрацыйны - крымінальны артыкул.

Праект "карціны, што ажылі" ўжо двойчы трапляў пад удар вандалаў. У жніўні мінулага года невядомыя пашкодзілі 4 карціны, зараз гэтая лічба павялічылася ў пяць разоў. Аўтары праекта Вольга і Андрэй Смаляк і не хаваюць эмоцый – крыўдна.

Матэрыяльны ўрон відавочны: кошт адной рэпрадукцыі – прыкладна 2 з паловай мільёны рублёў. А таму ад рэстаўрацыі аўтарам прыйдзецца адмовіцца.

Хутчэй за ўсё, экспазіцыю перакампануюць і яна застанецца на сваім месцы – згодна з планам, яна павінна радаваць мінчан і гасцей сталіцы да першага сакавіка.