У Стаўбцоўскім раёне жанчына апынулася ў калодзежы глыбінёй дванаццаць метраў

12 апреля 2018

Учора ў Стаўбцоўскім раёне жанчына апынулася ў калодзежы глыбінёй дванаццаць метраў. І атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці. Узровень вады ў студні быў невялікі - каля метра. Дапамогу жанчыне аказалі ратавальнікі. Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю, а сёння перавялі ў агульнае аддзяленне Стаўбцоўскай раённай бальніцы.