У Стоўбцах пасля нападу ваўка на людзей уведзены карантын

28 января 2019

У Стоўбцах пасля нападу ваўка на людзей уведзены карантын тэрмінам на два месяцы. У Стаўбцоўскай раённай ветстанцыі правялі лабараторнае даследаванне галаўнога мозга ваўка і ўстанавілі шаленства.

Зараз ідзе вакцынацыя дамашніх катоў і сабак: рабочы дзень ветстанцыі павялічылі, каб мясцовыя жыхары маглі прышчапіць жывёл пасля працы. Нагадаем, позна ўвечар 26 студзеня ў Стоўбцах воўк напаў на чатырох мінакоў. У пацярпелых - мноства ран ад укусаў. Жывёліну застрэлілі.