У Стоўбцах 15-гадовы школьнік з нажом напаў на выкладчыка і вучняў

11 февраля 2019

Жудасная трагедыя адбылася ў Стоўбцах. У сярэдняй школе нумар два 15-гадовы вучань з нажом напаў на выкладчыка і вучняў. Ад раненняў настаўнік і адзін школьнік памерлі, яшчэ двое хлопцаў шпіталізаваныя. З месца здарэння падлетак уцёк. Паводле звестак МУС, падазронага затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПа. Паводле папярэдняй інфармацыі, НЗ адбылося падчас канфлікту, які раптам узнік.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце забойства двух чалавек. Вядома, што нападаючы - вучань 10 класа. У школе ў шоку ад таго, што здарылася. Паводле інфармацыі навучальнай установы, хлопчык спакойны, выхоўваецца ў дабрабытнай сям'і.

На месцы працуе наша здымачная группа. Падрабязнасці - наступных выпусках.