У сярэдняй школе ў Серабранцы жанчына зайшла ў хол і пачала драць на сабе адзенне

24 октября 2017

Міліцыя працягвае высвятляць падрабязнасці здарэння ў сярэдняй школе ў Серабранцы. На падазроную даму звярнуў увагу вахцёр. Педагогі патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што жанчына зайшла ў хол і пачала драць на сабе адзенне і крычаць. Гэтая інфармацыя зараз правяраецца. Міліцыянеры знайшлі ў яе нож. Вядома, што ў гэтай школе вучыцца дзіця затрыманай. Магчымай прычынай дзіўных паводзін стала жаданне мінчанкі высветліць з кімсьці адносіны. Ужо вядома, што яна неаднаразова лячылася ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Пасля затрымання жанчыну перадалі медыкам. У выніку здарэння ў школе ніхто не пацярпеў.