У Салігорскім раёне матацыкліст-бяспраўнік не саступіў дарогу аўтамабілю

10 июня 2019

Не саступіў дарогу аўтамабілю. У Салігорскім раёне матацыкліст-бяспраўнік пацярпеў сам і траўмы атрымаў яго 12-гадовы брат. У вёсцы Пясчанка 19-гадовы мясцовы жыхар выязджаў на галоўную дарогу і не прапусціў Renault. Матацыкл перакуліўся, машына вылецела ў кювет і таксама легла на бок. Матацыкліст з братам у бальніцы. Яны былі без моташлемаў.